У Латвіі зь лета 2024 году пачне працаваць інстытут партнэрства: людзі аднаго полу змогуць ствараць сям’ю

Паседжаньне Сэйму Латвіі

Сэйм Латвіі прыняў у другім, фінальным чытаньні папраўкі ў законы, якія ўводзяць у краіне новую юрыдычную форму адносін — інстытут партнэрства.

Пра гэта паведамляе прэс-служба латвійскага парлямэнту.

За прыняцьце паправак, якія рэгулююць правы грамадзян Латвіі ствараць партнэрскія адносіны з асобамі любога полу, прагаласавалі 53 дэпутаты Сэйма, супраць выказаліся 43 парлямэнтарыі ад апазыцыі.

Нормы запрацуюць з 1 ліпеня 2024 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўночная Ірляндыя легалізавала аднаполыя шлюбы і аборты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гей-парадзе ў Бэрліне ўдзельнічалі больш за 500 тысяч чалавек. Былі і актывісты зь Беларусі