Дата дня
8 лістапада 1883 году нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не талісман, а кудмéнь! ТЭСТ пра мову ЛастоўскагаДзень у гісторыі
324 — рымскі імпэратар Канстантын Вялікі на месцы грэцкага гораду Бізантыюм заснаваў Канстантынопаль.
1620 — у часе Трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці.
1895 — Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-промнямі.
1923 — «піўны путч» у Мюнхэне, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Ваймарскай Нямеччыне.
1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.
1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.
1956 — адкрыцьцё Музэю абароны Берасьцейскай фартэцыі.
2016 — выбары прэзыдэнта ЗША, абраны Дональд Трамп.
У гэты дзень нарадзіліся
1050 — Сьвятаполк Ізяслававіч, князь полацкі, тураўскі, вялікі князь кіеўскі.
1784 — Тодар Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр. Як гісторык Нарбут вядомы сваёй дзевяцітамовай «Гісторыяй літоўскага народу».
1785 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар.
1847 — Брэм Стокер, ангельскі пісьменьнік, праславіўся раманам «Дракула».
1858 — Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзяяч.
1883 — Вацлаў Ластоўскі, беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР.
1902 — Несьцер Сакалоўскі, кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусі.
1941 — Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык.
У памяці
1847 — Казімер Чарноўскі, адзін зь першых вынаходнікаў падводнага карабля.
1886 — Аляксандар Рыпінскі, паэт, фальклярыст, мастак, выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітычны эмігрант.
1953 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
1964 — Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі.
2010 — Міхаіл Савіцкі, беларускі мастак.