Журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў аварыю ў Польшчы. Калегі зьбіраюць сродкі на дапамогу

Юлія Цяльпук

Журналістка Белсату Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Яе зьбіла машына.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), пасьля аварыі і апэрацыі яе чакае доўгая рэабілітацыя.

Калегі зь Белсату абвясьцілі збор сродкаў на дапамогу Юліі Цяльпук.

Юлія Цяльпук працуе на Белсаце, як аўтарка вершаў удзельнічала ў праекце Радыё Свабода «Начная чытанка».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская салідарнасьць: грошы на дапамогу сем’ям асуджаных музыкаў Tor Band сабралі менш як за дзень
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьням і іх сем’ям выплачана амаль 200 тысячаў эўра, сабраных падчас маратону салідарнасьці «Нам ня ўсё роўна!» — АПК