Разам з тым большасьць рэспандэнтаў выказала (38% зь іх — у катэгарычнай форме) нязгоду вярнуць Украіне акупаваныя (у фармулёўцы сацыёлягаў — «далучаныя») зямлі. І гэта нават пры ўмове, што Ўладзімір Пуцін раптам прыняў бы рашэньне пакінуць захопленыя тэрыторыі ў мэтах устанаўленьня міру.
Ухваленьне дзейнасьці самога Пуціна па-ранейшаму вельмі высокае. Больш за 60% грамадзян лічаць, што справы ў краіне ідуць у правільным кірунку. 82% ухваляюць дзейнасьць прэзыдэнта.
Акрамя таго, тры чвэрці апытаных пацьвердзілі, што падтрымліваюць «дзеяньні расейскіх узброеных сіл ва Ўкраіне», а больш за палову лічаць пасьпяховым прасоўваньне «СВА». Адначасова каля паловы расейцаў, будзь іх воля, аддалі б перавагу «адмяніць» рашэньне аб пачатку вайны, хоць процілеглага пункту гледжаньня прытрымліваюцца крыху (на 2%) больш грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для беларускіх байцоў з «роты Сахашчыка» сабралі грошы на дроны-камікадзэ