Паводле зьвестак МЗС Літвы, літоўцаў у Беларусі могуць трымаць і незаконна, піша Delfi.lt.
«Цяпер у нас ёсьць інфармацыя аб некалькіх грамадзянах Літвы затрыманых або тых, хто адбывае пакараньне ў Беларусі. Беларускія ведамствы не заўсёды адразу інфармуюць аб затрыманьні літоўскіх грамадзян», — сказана ў адказе МЗС Delfi.
У ведамстве рэкамэндуюць ня езьдзіць у Беларусь, а тых, хто там знаходзіцца, просяць неадкладна вярнуцца, і нагадваюць, што Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы ўжо неаднойчы папярэджваў грамадзян краіны пра актывізацыю праверак і спробаў шантажу і вэрбаваньня літоўцаў на беларуска-літоўскай мяжы.
Раней пра затрыманьне 25 сваіх грамадзян у Беларусі паведаміла Латвія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Латвіі паведаміў, што 25 латвійцам у Беларусі выставілі розныя абвінавачаньні