Фота з урачыстай цырымоніі ўвечары 3 лістапада апублікаваў у сваім тэлеграм-канале муж Натальлі Каляды, драматург і сузаснавальнік тэатра Мікалай Халезін.
«Людзі, якіх прысьвячаюць у ордэн Брытанскай імпэрыі адзначаюцца за выдатныя заслугі, асабістую адвагу, іх службу Вялікай Брытаніі і дзейнасьць па сьвеце, —адзначыў Халезін. — Сьпісы публікуюцца двойчы на год: на Новы год і Дзень нараджэньня манарха».
Пра тое, што Натальля Каляда і Мікалай Халезін уганараваныя званьнямі чальцоў ордэна, стала вядома 17 чэрвеня.
Халезіну ўзнагароду ўручаць 24 студзеня 2024 году.
Ордэн Брытанскай імпэрыі — рыцарскі ордэн, заснаваны брытанскім каралём Георгам V 4 чэрвеня 1917 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Казалі, што мы вярнулі веру ў рыцарскія ўзнагароды». Халезін і Каляда пра тое, як Ордэн Брытанскай Імпэрыі дапаможа змагацца з дыктатурайБеларускі Свабодны тэатар быў заснаваны ў Беларусі ў 2005 годзе. Цяпер ён базуецца цяпер у Лёндане і, як адзначаецца на сайце тэатру, «зьяўляецца адзіным тэатрам у Эўропе, забароненым урадам па палітычных матывах».
Тэатар адзначаны такімі ўзнагародамі, як Прэмія Францускай Рэспублікі па правах чалавека (2007 год), Прэмія Атлянтычнай рады (2011 год) і Прэмія Вацлава Гавэла за творчае іншадумства (2018 год).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі Свабодны тэатар стаў ляўрэатам узнагароды Remake a World 2022 за свабоду творчасьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін: «Мы хочам стварыць глябальны беларускі прадукт» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбывалася за кулісамі «Дзікага паляваньня караля Стаха». Адзін дзень з стваральнікамі опэры і таямніцы пастаноўкі ў Лёндане ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Опэра «надзвычай амбіцыйная, падкрэсьлена правакацыйная і натхняльна творчая». Водгукі на «Караля Стаха» вядучых брытанскіх СМІ