Паводле яго слоў, якія перадае яго прэсавая служба, Польшча патрабуе: «Ты там гэтага адпусьці, гэтага адпусьці». «Ён закон парушыў, як я яго адпушчу? Для гэтага павінны быць пэўныя ўмовы», — сказаў Лукашэнка.
«Мы сувэрэнная незалежная дзяржава, — дадаў ён. — Мы будзем праводзіць тую палітыку, якая ў інтарэсах нашага народу. Вось гэтым усё сказана. Калі яны гатовыя на гэта, заўтра мы гатовыя паціснуць адзін аднаму руку ў любым месцы і гатовыя зь імі супрацоўнічаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Мы зь літоўцамі і палякамі фактычна адзін народРаней улады Польшчы неаднаразова патрабавалі ад афіцыйнага Менску вызваліць журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, асуджанага на восем гадоў пазбаўленьня волі ў рамках палітычна матываванай «справы палякаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля кожнай зьмены ўлады ў Польшчы Лукашэнку паступалі прапановы з Варшавы, — польскі аналітык ПатоцкіТаксама Варшава, як і іншыя заходнія краіны, Эўразьвяз і міжнародныя арганізацыі, увесь час заклікае Лукашэнку вызваліць усіх палітычных зьняволеных і спыніць рэпрэсіі, пачатыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
На сёньня ў Беларусі 1463 палітвязьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 2021-2022 гады ў Беларусі разгледзелі 645 хадайніцтваў аб памілаваньні вязьняў. Колькі зь іх памілаваў Лукашэнка