У спэцназе ўнутраных войскаў МУС зьявіцца яшчэ адзін падразьдзел пад назвай «Тарнада». Пра гэта заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, піша тэлеграм-канал унутраных войскаў.
Паводле яго, 2023 год ва ўнутраных войсках абвешчаны годам «утварэньня новых падразьдзелаў спэцыяльнага прызначэньня».
Пад новае ўтварэньне нічога адмыслова будаваць ня стануць. «Тарнада» будзе мець базу ў вайсковым гарадку Аколіца, дзе разьмешчана вучэбна-трэніровачная база вайсковай часьці 3310.
Карпянкоў адзначыў, што за апошні час у Беларусі арганізавалі восем новых атрадаў спэцназу, іх трэніруюць вопытныя інструктары з баявым досьведам.
Сярод створаных атрадаў — «Рысь» і «Беркут» у Менску, «Шторм» у Берасьці, «Тайфун» у Горадзенскай вобласьці, «Цыклён» у Астраўцы, «Буран» у Гомлі.
Акрамя гэтага, у 2023 годзе зьявіліся атрады спэцназу «Сьмерч» і «Гонар» зь ліку добраахвотнікаў і вэтэранаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На што спэцназ унутраных войскаў расходуе тры мільёны даляраў зь бюджэту Беларусі