Праваабаронцы паведамілі пра імавернае затрыманьне сьпявачкі Ларысы Грыбалёвай. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманьне адбылося 31 кастрычніка ці 1 лістапада — дома ў Ларысы адбыўся ператрус.
Увечары 1 лістапада Ларыса Грыбалёва напісала ў сваім Інстаграме, што яна дома.
«Дарагія мае, я дома, усё добра. Мы з Алёнкай шлем усім восеньскае прывітаньне!» — напісала Грыбалёва.
Яна ня стала камэнтаваць інфармацыю пра сваё затрыманьне.
Пра тое, што Ларысу Грыбалёву адпусьцілі пасьля затрыманьня, «Зеркалу» пацьвердзілі і знаёмыя сем’і.
Раней Ларыса Грыбалёва трапіла ў негалосны сьпіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у Беларусі. У 2020 годзе яна была адной з тысяч беларускіх дзеячоў культуры, якія выступілі супраць гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі выйшаў першы плэйліст трэкаў ад палітзьняволеных. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 9 гадоў калёніі. У Гомлі агучылі прысуд музыкам Tor Band