Аднак камітэт нацыянальнай бясьпекі і абароны літоўскага парлямэнту рэкамэндаваў адхіліць такую прапанову, паведамляе «Позiрк».
На думку камітэту, такія прапановы носяць «пасьпешлівы характар і могуць стварыць нэгатыўныя прэцэдэнты ў будучыні».
Як лічаць дэпутаты, неабходна ацэньваць гэтую прапанову сыстэмна — «у кантэксьце новага беларускага пашпарта («пашпарт новай Беларусі», які распрацоўвае Аб’яднаны пераходны кабінэт), а таксама праяваў «літвінізму».
Супраць ініцыятывы прагаласавала чатыры сябры камітэту, за — два, яшчэ двое, у тым ліку яго кіраўнік Лаўрынас Кашчунас, устрымаліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве ініцыявалі падаўжэньне гуманітарных дазволаў на жыхарства для беларусаў да трох гадоўНа думку Анатоля Лябедзькі, дарадцы дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і міжпарляменцкім супрацоўніцтве, такое рашэньне камітэту нацыянальнай бясьпекі Літвы можа быць звязана з надыходзячымі трыма выбарчымі кампаніямі — выбарамі ў нацыянальны парламэнт (Сейм), у Эўрапейскі парлямэнт і прэзыдэнцкімі выбарамі.
«З гэтага вынікае, што сытуацыя будзе мяняцца і мы будзем сьведкамі вялікай колькасьці рэзанансных заяў і дзеяньняў, — лічыць Анатоль Лябедзька. — Літва — гэта не Беларусь, дзе выбарнік выкрасьлены з усялякага палітычнага выбарчага працэсу. Тут змаганьне ідзе за кожны голас. Гэта аб’ектыўны працэс, часткай якога зьяўляецца і нядаўняе галасаваньне ў камітэце нацыянальнай бясьпекі. Але запэўніваю: гэта не апошняя дыскусія і не канчатковае галасаваньне».
Лябедзька таксама зазначыў, што прывязка пытаньня літвінізму да галасаваньня выглядае «дастаткова штучна».
«Калі казаць, што зьяўляецца праблемай сёньня: літвінізм ці лукашызм і пуцінізм, то для нас адказ зусім відавочны. І такую ж пазыцыю падтрымлівае большасьць дэпутатаў Сейму», — падкрэсьліў Лябедзька.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Літвы ня бачыць падстаў, каб скасоўваць абмежаваньні для грамадзян Беларусі і РасеіГалоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка заявіў, што камітэт нацыянальнай бясьпекі Літвы (які і ўвесну ініцыяваў абмежаваньні супраць беларусаў) «зноў прасоўвае антыбеларускую пазыцыю».
«Спадзяёмся, іншыя камітэты будуць мець дастаткова мудрасьці прыняць правільнае рашэньне. Мы працягваем працаваць над гэтым пытаньнем і абараняць інтарэсы беларусаў», — напісаў Вячорка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Літвінства» нельга забараніць, аб’ектыўна яно процістаіць «рускаму сьвету» — гісторык Аляксандар Пашкевіч