Урад Пакістану загадаў «нелегальным/незарэгістраваным іншаземцам» і тым, «якія пратэрмінавалі тэрмін дзеяньня візы», вярнуцца ў краіны паходжаньня да 1 лістапада, піша Голас Амэрыкі.
Міністар унутраных спраў Сарфараз Бугці заявіў, што асоб, якія застануцца ў краіне пасьля заканчэньня тэрміну, затрымаюць і будуць утрымліваць у спэцыяльных цэнтрах, перш чым іх даставяць да найбліжэйшага пункту перасячэньня мяжы з Афганістанам і вернуць на радзіму. Ён паўтарыў, што рэпрэсіі не былі накіраваныя супраць якой-небудзь канкрэтнай нацыянальнасьці, хоць сказаў, што тыя, каму гэта пагражае, — у асноўным выхадцы з Афганістану.
Бугці, абвяшчаючы крайні тэрмін у пачатку кастрычніка, сказаў, што, паводле ацэнак, 1,7 мільёна афганцаў знаходзяцца сярод тых, каму пагражае прымусовае вяртаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня жыць, а выжываць». Як за 2 гады вяртаньня да ўлады талібаў зьмянілася жыцьцё ў АфганістанеАгенцтва ў справах уцекачоў ААН паведамляе, што ў цяперашні час Пакістан прымае каля 1,4 легальна зарэгістраваных афганскіх уцекачоў і амаль 900 000 афганцаў, зарэгістраваных як эканамічныя мігранты. Яшчэ 700 000 уцяклі з Афганістану пасьля захопу ўлады талібамі ў жніўні 2021 году і знайшлі прытулак у суседняй краіне.
«Мы зьвярнуліся да Пакістану з просьбай працягнуць абарону ўсіх уразьлівых афганцаў, якія шукалі бясьпекі ў краіне і могуць апынуцца пад непазьбежнай небясьпекай, калі іх прымусяць вярнуцца», — сказаў Мэт’ю Солтмарш, прэс-сакратар агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін з найбольш сьмертаносных тэрактаў адбыўся ў Пакістане падчас мітынгуПакістанскія афіцыйныя асобы спасылаюцца на рэзкі ўсплёск сьмяротных нападаў у краіне, якія, паводле іх слоў, арганізуюцца баевікамі-ўцекачамі, саюзьнікамі Талібану. Ісламабад сьцьвярджае, што грамадзяне Афганістану зьдзейсьнілі некалькі выбухаў у Пакістане.
Улады Афганістану адхілілі абвінавачаньні і заклікалі Пакістан «пераглядзець свой плян» высылкі афганцаў. Тым ня менш нядаўна яны прынялі надзвычайныя меры на афганскім баку, каб забясьпечыць прытулак, мэдыцынскую дапамогу, харчаваньне і іншыя паслугі сем’ям, якія вяртаюцца добраахвотна або, як чакаецца, будуць вымушаны пакінуць Пакістан пасьля заканчэньня тэрміну 1 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы ў Афганістане публічна спалілі дзясяткі музычных інструмэнтаў. Яны лічаць сьвецкую музыку «амаральнай»