31 кастрычніка і 1 лістапада Каардынацыйная Рада па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу (КР) прадставіць сем канцэпцыяў выбараў у КР трэцяга складу.
Прэзэнтацыі прадставяць Зьміцер Крук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Курэйчык, Андрэй Ягораў, Лізавета Пракопчык, Раман Кісьляк і Юрась Губарэвіч.
Трансьляцыі можна глядзець на ютуб-канале КР. Пра гэта Рада паведамляе ў сваім тэлеграм-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз выбары Каардынацыйная рада можа стаць народным прадстаўнічым органам — сьпікер КР ЯгораўНа пачатку кастрычніка КР праводзіла круглы стол, на якім абмяркоўвалася правядзеньне выбараў. Былі разгледжаныя некалькі варыянтаў: галасаваньне сярод беларусаў за мяжой, усеагульнае галасаваньне, кааптацыя кандыдатаў ад арганізацыяў ці сумяшчэньне некалькіх варыянтаў.
- КР пазыцыянуе сябе як прадстаўнічы орган беларускага грамадзтва. Створаны ў 2020 годзе, у 2022-м адбылася яго рэформа. Дэлегаты вылучаліся самастойна і ад арганізацый грамадзянскай супольнасьці. Дзейнічае за мяжой. Беларускія ўлады прызналі КР «экстрэмісцкім фармаваньнем».
- Намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Сяргей Аземша ў апублікаваным 23 верасьня 2023 году інтэрвію беларускаму аддзяленьню расейскага мэдыя Sputnik паабяцаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці, прынамсі завочнай, у межах спэцыяльнага вядзеньня, «удзельнікаў самаабвешчаных экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацыяў», у ліку якіх ён назваў «Кардынацыйную раду, Байпол (Белпол), „НАУ“ і іх прыдаткі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто з кім і супраць каго сябруе ў беларускіх дэмакратычных сілах. Тлумачым у ВІДЭА