Краіны ЭЗ і Ўкраіна пяройдуць на зімовы час. Беларусы будуць прачынацца раней, чым палякі, украінцы і літоўцы

Стары астранамічны гадзіньнік у Празе, Чэхія

Краіны Эўразвяза і Ўкраіна ў ноч з 28 на 29 кастрычніка пяройдуць на зімовы час. Стрэлкі гадзіньнікаў будуць пераведзены на адну гадзіну назад.

У Вільні, Таліне, Рызе і Кіеве будзе на гадзіну менш, чым у Менску. Розьніца з Варшавай і іншымі гарадамі ЭЗ, якія выкарыстоўваюць сярэднеэўрапейскі час, павялічыцца да 2 гадзін.

У Беларусі і Расеі час застанецца аднолькавы.

15 верасьня 2011 году ўрад Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясьніковіча прыняў пастанову аб спыненьні пераводу гадзіньнікаў у Беларусі і пакінуў краіну на летнім часе, які супадае з маскоўскім.

Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што ён катэгарычна супраць пераводаў гадзіньнікаў. «Добра, мы дарослыя. Але мы ж дзяцей тузаем: ім у школу, у дзіцячы садок на гадзіну раней трэба, — казаў Лукашэнка. — А што датычыцца эканомікі, то наўрад ці мы ўжо нешта шмат выйграем. Таму я не прыхільнік круціць гадзінамі туды-сюды».

У 2019 годзе Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў за адмену абавязковага для ўсіх краін Эўразьвязу адначасовага пераходу на летні час.

Натуральным геаграфічным часам лічыцца зімовы час.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўропа пераходзіць на летні час. Чаму людзі хочуць яго больш, хоць «правільны» — зімовы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея перайшла на зімовы час. Назаўжды