Прыхільнікі Лукашэнкі вырашылі забараніць ці, калі ня ўдасца, надаць новы сэнс папулярным у Беларусі сьвятам, якія прыйшлі з Захаду і даўно прыжыліся сярод беларусаў. Гаворка пра Хэлоўін і Дзень усіх Закаханых, або Дзень сьвятога Валянціна.
Вайна супраць Дня закаханых пачалася яшчэ на пачатку 2023 году: сьвяткаваць гэты дзень забаранілі студэнтам БДУ. Забараняць сьвяткаваньне Хэлоўіну пачалі яшчэ раней — і ў ВНУ, і ў школах, і ў дзіцячых садках. Да «культурнага імпартазамяшчэньня» заклікаў падчас Пасланьня народу і парлямэнту Аляксандар Лукашэнка, а праўладныя прапагандысты і чыноўнікі хутка падхапілі ініцыятыву.
Расказваем, як у Беларусі змагаюцца з «заходнімі сьвятамі» і ці сапраўды варта ад іх адмаўляцца: