Гэты дзень у гісторыі
1806 — пасьля перамогі пры Ене і Аўэрштаце Напалеон увайшоў у Бэрлін.
1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.
1922 — у Італіі пачаўся фашысцкі «паход на Рым», які скончыўся прызначэньнем прэм’ер-міністрам Італіі лідэра фашыстаў Бэніта Мусаліні.
1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.
1962 — гэта дзень, калі сьвет быў найбліжэй да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу савецкая зэнітная ракета зьбіла над Кубай выведны самалёт ЗША; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан, загінуў.
1991 — Туркмэністан абвясьціў пра сваю незалежнасьць.
У гэты дзень нарадзіліся
1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.
1553 — Мігель Сэрвэт, гішпанскі мысьляр і лекар, спалены на вогнішчы па абвінавачаньні ў ерасі.
1728 — Джэймз Кук, брытанскі першаадкрывальнік.
1782 — Нікаля Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.
1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.
1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.
1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.
У памяці
1430 — Вітаўт, вялікі князь літоўскі, пры якім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гісторыя на Свабодзе». Князі ВКЛ не цікавіліся літоўскай мовай і культурай, — Павел Церашковіч1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.
1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфона.
1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.