Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту падтрымала палітыку выключэньня лыжнікаў з Расеі і Беларусі напярэдадні новага сэзону.
«Цяперашняя палітыка ФІС, якая не дазваляе расейскім і беларускім спартоўцам і афіцыйным асобам удзельнічаць у мерапрыемствах ФІС, застанецца ў сіле да наступнага паведамленьня», — заявіла фэдэрацыя ў рэзюмэ пасяджэньня сваёй рады, якое прайшло ў онлайн-фармаце.
Рашэньне прынялі ў той час, калі ў гэтыя выходныя ў аўстрыйскім Зэльдэне стартуе жаночы і мужчынскі гіганцкі слалам на этапе Кубка сьвету ў горных лыжах.
ФІС адхіліў лыжнікаў з Расеі і яе блізкага саюзьніка Беларусі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах па лыжах і сноўбордзе пасьля таго, як Расея ўварвалася ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году.
Міжнародны алімпійскі камітэт выступае за тое, каб расейцы і беларусы выступалі ў статусе нэўтральных спартоўцаў без нацыянальнай сымболікі ў адборачных спаборніцтвах у розных відах спорту да летняй Алімпіяды ў наступным годзе ў Парыжы.
МАК афіцыйна пакуль не прыняў рашэньня аб удзеле ці няўдзеле Беларусі і Расеі ў Алімпіядзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-капітан беларускай баскетбольнай зборнай Сныціна расказала, колькі ў спорце ЛГБТ і чаму вырашыла зрабіць камінгаўт цяпер ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гульні СНД скончыліся: у беларусаў больш як 200 мэдалёў, экспэрты кажуць пра небясьпеку ізаляцыі ў спорце