Карыньш не ўдакладніў, калі канкрэтна затрымалі ўсіх згаданых грамадзян Латвіі, аднак зазначыў, што большасьць выпадкаў палітычна матываваная.
Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў суайчыньнікаў ня езьдзіць у Беларусь, бо «там няма правасудзьдзя».
«Мы як краіна ня зможам дапамагчы. Калі вы паедзеце ў Беларусь, мы ня зможам дапамагчы… У нас на гэты момант няма ніякіх дыпляматычных адносін [з афіцыйным Менскам], у нас няма ніякага ўплыву, таму мы ня зможам [дапамагчы]», – папярэдзіў ён.
Раней зьвілася інфармацыя пра 18 турыстаў з Латвіі, якіх затрымалі ў Беларусі з красавіка 2022 году, калі ўлады ў Менску ўвялі бязьвізавы рэжым з гэтай балтыйскай краінай.
19 верасьня з прычыны ўзрастаньня плыні мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Урбаны — Сілэнэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саэйма Латвіі выключыла згадку пра беларусаў з праекту закону аб дарожным руху ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія павялічыла колькасьць войскаў на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй і набывае HIMARS для павышэньня абароннага патэнцыялу