Польшча правядзе вайсковыя вучэньні ля межаў зь Беларусьсю і Расеяй

Ваенныя вучэньні NATO у Польшчы. Ілюстрацыйнае фота

Польскія вучэньні «Зубр-23» адбудуцца 26–29 кастрычніка, піша Onet.pl.

Ваенныя вучэньні «Зубр-23» будуць праводзіцца на тэрыторыі Бяла-Падляскага, Лошыцкага, Радзінскага, Парчэўскага, Лукаўскага і Ўладаўскага паветаў. Тактычная частка вучэньняў адбудзецца 26–29 кастрычніка.

Як адзначае партал Onet, паблізу ад усходняй польскай мяжы чакаецца інтэнсіўнае перамяшчэньне войскаў, што выкліча цяжкасьці для кіроўцаў цывільных аўтамабіляў.

Палякаў заклікаюць трымацца на бясьпечнай адлегласьці ад вайсковых калён, не фатаграфаваць жаўнераў і тэхніку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супярэчлівыя сыгналы Лукашэнкі. Чаму не атрымліваецца размарозіць беларуска-польскія дачыненьні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ацаніў, калі Зяленскі паводзіў сябе «правільна» і «няправільна»