Кіраўнік Беларусі, які ўтрымлівае ўладу ў краіне ўжо 29 гадоў, прызнаў, што ў ягоным пуле не журналісты, а прапагандысты.
Пра тое, што журналісты дзяржаўных СМІ, якія ўваходзяць у ягоны пул, насамрэч прапагандысты, Аляксандар Лукашэнка сказаў 24 кастрычніка на сустрэчы з «моладзевым актывам» у Палацы незалежнасьці.
Лукашэнка расказаў, што сочыць за працай пулу і бачыць недахопы ў працы.
«Я сваіх журналістаў пераконваю, каб не адпіхвацца ад гэтага. Так, мы займаемся прапагандай і агітацыяй. Гэта натуральна», — падкрэсьліў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што ў ягонай Адміністрацыі кадры і ідэалёгія — два асноўныя напрамкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка занепакоіўся пэнсіямі пракурораў на фоне нявырашаных пэнсійных праблем звычайных беларусаў. Пра што мова ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму прапагандысты ў Менску ўзрадаваліся нападу ХАМАС на Ізраіль