За першы дзень у вайсковыя часткі і злучэньні адбылі каля 1000 прызыўнікоў. Іх накіравалі ў Сілы спэцыяльных апэрацый, 72-і акруговы навучальны цэнтар у Печах і Менскую вайсковую камэндатуру.
Усяго за кастрычнік-лістапад на ўкамплектаваньне Ўзброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў плянуецца накіраваць каля 10 тысяч чалавек. А на службу ў рэзэрве за гэты пэрыяд накіруюць каля 200 чалавек.
Прызыў ва Ўзброеныя сілы працягнецца па 10 лістапада, у іншыя войскі і фармаваньні — па 30 лістапада. Салдатаў тэрміновай службы, якія адслужылі свой тэрмін, будуць звальняць у запас на працягу кастрычніка-лістапада. Прысяга ва Ўзброеных сілах адбудзецца 25 лістапада.
У ведамстве таксама сказалі, што восеньскаму выкліку ў прызыўныя камісіі падлягаюць каля 60 тысяч беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Імавернасьць таго, што беларусаў пашлюць ваяваць, наблізілася да нуля», — ізраільскі вайсковы экспэрт Гендэльман ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Антываенныя настроі беларусаў ня здольная зьнішчыць ніякая „кувалда“ прапаганды» — вынікі дасьледаваньняў Беларускай аналітычнай майстэрні