Сайт «Зеркало» апублікаваў урыўкі з выступу камандуючага Ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалая Карпянкова перад байцамі вайсковай часткі 3214, што пад Менскам.
Карпянкоў, сярод іншага, расказаў, што ў новым атрадзе спэцназу «Смерч» сёньня налічваецца 300 чалавек «асноўных» і 150 «запасных». Узгадаў ён таксама падразьдзел «Рысь» для працы на памежжы, у якім «200–300 чалавек», а таксама атрад «Гонар».
Па яго словах, для ўзмацненьня спэцназу ў Беларусі пачалі ствараць новыя падразьдзелы па 70 чалавек у Горадні, Берасьці, Астраўцы і Гомлі.
Мікалай Карпянкоў заявіў, што ўсяго ў новых падразьдзелах 1500 сілавікоў.
Паведамляецца таксама, што просьбы сілавікоў, каб падразьдзелы былі апранутыя, экіпаваныя, узброеныя, каб была сучасная і тэхніка, і ўзбраеньне, дзяржавай былі падтрыманыя, і на 2024 год яны атрымалі дадатковае фінансаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Імавернасьць таго, што беларусаў пашлюць ваяваць, наблізілася да нуля», — ізраільскі вайсковы экспэрт Гендэльман ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узброеныя сілы Ўкраіны: Некаторыя вагнэраўцы вяртаюцца зь Беларусі ў Бахмут