Падзеі 23 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Даты дня
- 23 кастрычніка 1893 году Яўхім Карскі пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і форм беларускай гаворкі» ў Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове.
- 23 кастрычніка 1924 году ў Менску пачаўся аўтобусны рух.
- 23 кастрычніка 1956 году ў Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, якое здушыла савецкая вайсковая інтэрвэнцыя.
Таксама ў гэты дзень
- 1958 — савецкі расейскі пісьменьнік Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», які стаў бэстсэлерам на Захадзе, але ня быў апублікаваны ў ягонай краіне.
У гэты дзень нарадзіліся
1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
1823 — беларускі і польскі асьветнік Адам Плуг.
1896 — расейскі і амэрыканскі лінгвіст і літаратуразнаўца Раман Якабсон.
1909 — Міхась Зуй, вайсковы і палітычны дзяяч, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1987–1995).
1968 — Ганна Севярынец, пісьменьніца, пэдагог.
У памяці
1937 — Уладзiмер Крыловiч, артыст, стваральнік беларускага прафэсійнага тэатру
1941 — у савецкім ГУЛАГу памёр Васіль Шашалевіч, беларускі драматург.
1981 — Якуб Міско, беларускі пісьменьнік і журналіст.