Адкрыцьцё выставы пад назвай «Лес» плянавалася на 20 кастрычніка.
«Vova Televerdok стварае геамэтрычныя кампазыцыі, выкарыстоўваючы чыстыя колеры, імкнучыся да ўнівэрсальнай гармоніі», — паведамляла анатацыя выставы.
Арганізатары разьвесілі работы мастака, аднак пазьней зьявілася інфармацыя, што выставу загадалі закрыць.
Па ўсёй верагоднасьці, творца, які выкарыстоўвае псэўданім Vova Televerdok, знаходзіцца ў «чорных сьпісах», адпаведна, мае забарону выстаўляцца ў публічных прасторах краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Натхнялася гісторыямі беларускіх жанчын, іх харызмай, адвагай». У Варшаве адкрылася выстава «Сукенкі за свабоду». ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады ўзялі пад кантроль арганізацыю выставаў у Беларусі