Падчас прапагандысцкай праграмы «Клюб рэдактараў» у чарговы раз прагучала ідэя ініцыяваць «Карту беларуса» для грамадзян Польшчы беларускага паходжаньня. Міністар інфармацыі Ўладзімер Пярцоў згадаў, што Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для палякаў і не адрозьнівае іх паводле паходжаньня. На гэта адрэагаваў Гайдукевіч.
«Мы ў парлямэнце працуем і праца ўжо кіпіць. Усе нармальныя эўрапейцы, хто хоча атрымаць беларускае грамадзянства... Паверце, праблемаў ня будзе. Натуральна, з праверкай, каб да нас ня трапілі тыя...», — сказаў Гайдукевіч.
На дадзены момант атрымаць беларускае грамадзянства ў тэрмін ад 2 месяцаў да 10 гадоў можна па праве нараджэньня, на падставе этнічнай прыналежнасьці праз працу, вучобу, бізнэс, інвэстыцыйную дзейнасьць, бежанства і па праграме ўзьяднаньня сям’і. Умовай для атрыманьня грамадзянства зьяўляецца сталае пражываньне ў Беларусі на працягу сямі гадоў бесьперапынна. Але тэрмін пражываньня можа быць скарочаны альбо не прымяняцца зусім.
Згодна зь індэксам пашпарту ( (Henley Passport Index), бязь візы грамадзяне Беларусі могуць наведаць толькі 44 краіны сьвету. Па мабільнасьці пашпарты грамадзян Беларусь параўнальныя зь мізэрнай Науру. Для параўнаньня: грамадзяне Польшчы і Літвы могуць бязь візы наведаць па 124 краіны сьвету. Амаль столькі ж краін адкрыты для грамадзян Рэспублікі Латвія — 123.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд Эўразьвязу адхіліў пазоў лідэра ЛДПБ Гайдукевіча аб зьняцьці санкцыяў. Нядаўна ён прасіў больш санкцый