Папраўчую калёнію № 5 у Івацэвічах ліквідуюць, на базе яе зьявіцца лячэбна-працоўны прафілякторый, вынікае з указу Лукашэнкі № 333 ад 19 кастрычніка, які 21 кастрычніка быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з указам, Міністэрству ўнутраных спраў Беларусі даручана ў трохмесячны тэрмін забясьпечыць ліквідацыю папраўчай калёніі № 5 упраўленьня Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС па Берасьцейскай вобласьці і і на базе яе стварыць і зарэгістраваць лячэбна-працоўны прафілякторый № 8.
- ПК-5 у Івацэвічах — папраўчая калёнія строгага рэжыму. Яе часта блытаюць зь іншай калёніяй — ПК-22, вядомай пад назвай «Воўчыя норы», якая знаходзіцца за 10 кілямэтраў ад райцэнтру.
- Паводле зьвестак праваабаронцаў «Вясны», цяпер у папраўчай калёніі № 5 адбывае тэрмін анархіст Аляксандар Францкевіч, асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў зьняволеньня. Таксама ў івацэвіцкай калёніі № 5 таксама знаходзяцца палітвязьні Аляксандар Аўдзяюк, Антон Баброў, Павал Бяленік, Ільля Дубскі, Павал Пяскоў, Аляксей Сямёнаў.
- Калёнія №5 ў Івацэвічах адзначаецца суровымі ўмовамі ўтрыманьня.