Пра гэта гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў (ЭСЗД) Петара Стана ў сувязі з вынесеным 19 кастрычніка Менскім абласным судом сьмяротным прысудам Аляксандру Таратуту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі вынесьлі чарговы сьмяротны вырак. Як часта і за што прысуджаюць такое пакараньне?Адзначаецца, што ЭЗ, выказваючы шчырае спачуваньне блізкім ахвяры і ўсім тым, хто пацярпеў у выніку яго «сумнага і жорсткага злачынства», пацьвярджае сваё недвухсэнсоўнае непрыманьне сьмяротнага пакараньня ва ўсіх выпадках і пры любых абставінах. У заяве зьмяшчаецца заклік да Беларусі, адзінай краіны ў Эўропе, дзе да гэтага часу ўжываецца сьмяротнае пакараньне, увесьці мараторый на яе выкарыстаньне ў якасьці першага кроку да скасаваньня гэтага віду пакараньня ў адпаведнасьці з агульнасусьветнай тэндэнцыяй.
Менскі абласны суд на выязным пасяджэньні ў Слуцку 19 кастрычніка вынес сьмяротны прысуд Аляксандру Таратуту, які забіў трохгадовага сына.
Маці дзіцяці асуджаная на максымальны тэрмін пазбаўленьня волі — 25 гадоў ва ўмовах строгага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы пра новы сьмяротны вырак у Беларусі: «Гэта чарговае забойства за забойства»37-гадовую Анастасію Таратуту і 48-гадовага Аляксандра Таратуту прызналі вінаватымі па ч. 2 арт. 154 (Наўмыснае прычыненьне працяглага болю, пакутаў спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізычныя і псыхічныя пакуты, сыстэматычнае нанясеньне пабояў (катаваньне), учыненыя ў дачыненьні да заведама непаўналетняй, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы) і пунктах 2, 6, 15 ч. 2 ст. 139 (Наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленьне жыцьця іншага чалавека (забойства), заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасьцю, групай асобаў) Крымінальнага кодэкса.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ПАРЭ прызнала ўладу Пуціна «дыктатурай» і заклікала лічыць яго нелегітымным пасьля цяперашняга прэзыдэнцкага тэрмінуПаводле даных сьледзтва, у студзені 2023 году бацькі прынамсі 14 разоў ударылі дзіця. Калі хлопчык быў ужо мёртвы, яны выклікалі хуткую дапамогу. Сьцьвярджаецца, што мужчына і жанчына зьбівалі дзіця за дрэнныя паводзіны, ён быў зьнясілены: на момант сьмерці важыў 7 кг.
Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі
- Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе караюць сьмерцю.
- Усяго за гады незалежнасьці ў Беларусі вынесьлі каля 350 сьмяротных прысудаў (дакладная лічба невядомая).
- Улады Беларусі не паведамляюць пра выкананьне сьмяротных прысудаў. Пра гэта ўдаецца даведацца з паказаньняў іншых сьмяротнікаў або ад праваабаронцаў, якія кантактуюць з роднымі асуджаных.
- Эўразьвяз пэрыядычна заклікае Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня.
- Нягледзячы на ўсе просьбы міжнароднай супольнасьці, рэжым Лукашэнкі працягвае выносіць сьмяротныя прысуды. 19 кастрычніка 2023 вынесены чарговы зь іх — Аляксандру Таратуту са Слуцку, які забіў 3-гадовае дзіця.
- Дакладная колькасьць памілаваных таксама не вядомая. Раней беларускім праваабаронцам было вядома толькі пра два выпадкі памілаваньня асуджаных на сьмяротнае пакараньне за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. У канцы ліпеня 2024 году Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, пасьля гэтага яго вызвалілі ў рамках вялікага абмену вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду.
- Лукашэнка ў 2012 годзе казаў, што за ўсю гісторыю свайго прэзыдэнцтва памілаваў толькі аднаго чалавека (пасьля гэтага, у 2021 годзе, ён памілаваў асуджаных да сьмяротнага пакараньня братоў Косьцевых). Разам з тым МУС Беларусі яшчэ ў 2012-м сьцьвярджала, што за 13 гадоў было памілавана 156 сьмяротнікаў (замена сьмяротнага прысуду на пажыцьцёвае зьняволеньне).