З 1994 году, за 27 гадоў, у Беларусі вытворчасьць гарэлкі вырасла на 23%. Вытворчасьць вінаграднага віна за гэты час вырасла ў 4,6 раза. Вытворчасьць піва за 27 гадоў вырасла ў 3 разы. Дасьледаваньне Свабоды, як беларуская ўлада будавала алькагольную імпэрыю.
19 літраў на кожнага жыхара Беларусі. Столькі гарэлкі вырабілі ў Беларусі ў 2021 годзе. З прыходам да ўлады Лукашэнкі вытворчасьць алькаголю ўвесь час расьце. Паступова амаль увесь алькаголь пачала вырабляць дзяржава. Глядзім, як улада будавала сваю алькагольную імпэрыю і колькі грошай гэта прыносіць.