Асуджанага на 7 гадоў калёніі пэнсіянэра Дземідовіча судзяць сёмы раз

Васіль Дземідовіч. Архіўнае фота

Яго абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады і абразе Лукашэнкі.

71-гадовага пэнсіянэра Васіля Дземідовіча судзяць сёмы раз, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Пэнсіянэра абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады і абразе Лукашэнкі. Справу разглядае суд Старадароскага раёну Менскай вобласьці, судзьдзя Натальля Зык.

У верасьні 2022 году Дземідовіча пакаралі 6 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 1600 рублёў. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, абразе Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, абразе судзьдзі.

Пазьней пэнсіянэру дадалі яшчэ паўгода па новай справе аб абразе прадстаўніка ўлады.

У траўні гэтага году Дземідовіч атрымаў 2,5 года паводле абвінавачаньня ў абразе прадстаўніка ўлады і судзьдзі. Шляхам частковага складаньня агульны тэрмін пакараньня склаў 7 гадоў.

Вынікі апошніх двух судоў над Дземідовічам невядомыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 верасьня: 6 год калёніі 70-гадоваму «тэрарысту» зь Нясьвіжа; на волю выйшлі музыкі Банцэр і Жаркевіч
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 71-гадовага пэнсіянэра Васіля Дземідовіча судзяць чацьвёрты раз