Аляксандар Лукашэнка заклікаў Іран да больш актыўнай супрацы ва ўмовах міжнародных санкцый супраць абедзьвюх краін і параўнаў сытуацыю ў Беларусі з сытуацыяй у Іране.
«Вы ведаеце сытуацыю, у якой знаходзіцца Беларусь. Гэта прыкладна тая ж сытуацыя, у якой знаходзіцеся вы. Ціск, які чыніцца на нашы дзяржавы, беспрэцэдэнтны. Але вы навучыліся ўжо гэтаму ў нейкай ступені супрацьстаяць. І ваш досьвед для нас вельмі важны», — працытавала Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА па выніках сустрэчы зь першым віцэ-прэзыдэнтам Ірану Махамадам Махбэрам.
У той жа час Аляксандар Лукашэнка заявіў, што галоўнае для бакоў час, а «ня санкцыі і ціск». «Час марнаваць у выніку бюракратычных перашкод ні ў які разе нельга», — заклікаў ён.
«Тым больш што абстаноўка ў сьвеце распальваецца. Блізкаўсходні крызіс садзейнічае таму, што нядружалюбныя нам краіны — ЗША і Захад — стала накіроўваюць вастрыё гэтага канфлікту супраць Ірану. Вы гэта адчуваеце лепш. Наш адказ адзін: мы павінны больш шчыльна працаваць адзін з адным, каб супрацьстаяць гэтым выпадам», — працытаваў Лукашэнку тэлеграм-канал «Пул Первого».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране расказалі, навошта ў Менск ляціць іх першы віцэ-прэзыдэнтПа сутнасьці, гэтыя выказваньні Лукашэнкі аб «блізкаўсходнім крызісе» сталі першай ягонай рэакцыяй праз 10 дзён пасьля нападу ХАМАС на Ізраіль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці мае ХАМАС зброю зь Беларусі? Пагутарылі з Латушкам пра стасункі рэжыму з Палестынай і дзяржавамі, якія яе падтрымліваюцьНа сустрэчы зь міністрам замежных спраў Вэнэсуэлы Іванам Хілем Пінта Лукашэнка заявіў аб неабходнасьці правесьці рэвізію накірункаў супрацы, якія былі вызначаныя яшчэ ў час прэзыдэнцтва Ўга Чавэса.
«Трэба адназначна вызначыцца, што мы павінны і можам зрабіць для Вэнэсуэлы, а што Вэнэсуэла павінна зрабіць у дачыненьні да Беларусі. Распрацаваць адпаведны плян, дарожную мапу нашых дзеяньняў на бліжэйшую і доўгатэрміновую пэрспэктыву. Калі ў гэтую схему супрацы давядзецца ўключыць іншыя дзяржавы, скажам, Кубу, мы згодныя», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль скарэктаваў лічбу загінулых ад нападу ХАМАС беларусаў