— Чаму ў расейскай апазыцыі няма сваёй Сьвятланы Ціханоўскай, альбо некага такога ў мужчынскім родзе?
— Таму што Пуцін ня дурань, таму што Лукашэнка дапусьціў сур’ёзную палітычную памылку. Ён даў магчымасьць беларускаму грамадзтву стварыць вось гэтую вось легітымную фігуру, у якой, рэальна кажучы, была большасьць на агульнанацыянальных выбарах. У Расеі Пуцін, натуральна, такой магчымасьці нікому не дае. І паколькі ён такой магчымасьці нікому не дае, то фігуры, аналягічнай Ціханоўскай, то бок той, у каго ёсьць легітымная падтрымка грамадзтва на выбарах, узьнікнуць проста ня можа, таму што правесьці такія выбары, напрыклад, у інтэрнэце — гэта ўсё ж такі гульня.
— Плюс у Ціханоўскай усё ж такі дыпляматычны статус у адной з краін Эўразьвязу, а гэта мае вагу.
— Я б сказаў, усё астатняе да гэтага прыкладаецца, таму што ўсё ж такі, калі людзі ці арганізацыя прадстаўляе інтарэсы істотнай часткі расейцаў, то да гэтага прыкладаецца прызнаньне кімсьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская атрымала ўзнагароду Парлямэнцкай асамблеі NATO. ФОТА— Ну, проста прыходзіць Сьвятлана Ціханоўская ў Эўрапарлямэнт, у Эўразьвяз, нейкія структуры, і кажа: «Добры дзень, я Сьвятлана Ціханоўская», — зразумела, хто гэта, мае дыпляматычны статус, прайшлі агульнанацыянальныя выбары. Ад расейскай апазыцыі прыйдзе хто? І яму скажуць: «А вы хто? Вы там паміж сабой дамовіцца ня можаце!»
— Пра Ціханоўскую вы правільна сказалі: яна прыйшла і прадстаўляе дзевяцімільённы народ, ну, ці, ва ўсялякім разе, дэмакратычную частку гэтага дзевяцімільённага народу. У нас народ стасаракамільённы, і няма такога чалавека, які прадстаўляе нават трыццаць мільёнаў гэтага стасаракамільённага народу. Але ёсьць дзесяць чалавек, дзесяць арганізацый, якія ў суме гэтыя 30 мільёнаў, вядома, прадстаўляюць.
Цалкам інтэрвію з Хадаркоўскім можна прачытаць тут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Даніі сустрэлася зь беларускай дыяспарай і кронпрынцам