МУС Расеі абʼявіла ў вышук былога адваката Марка Фейгіна, паведамляе «Вёрстка» з спасылкай на базу даных ведамства.
У картцы вышуку гаворыцца, што Фейгін «расшукваецца паводле артыкулу КК», але якога менавіта,не ўдакладняецца.
Марк Фейгін — былы расейскі адвакат, ён абараняў групу Pussy Riot у справе аб «панк-малебне» ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, а таксама ўкраінскую ваенную лётчыцу Надзею Саўчанку і абвінавачанага ў шпіянажы супраць Расеі грамадзяніна Ўкраіны Рамана Сушчанку.
У 2018 годзе яго пазбавілі адвакацкага статусу. У красавіку 2022 года Міністэрства юстыцыі Расеі унёс Фейгіна ў рэестар так званых «замежных агентаў».
Цяпер Фейгін пражывае ва Ўкраіне актыўна выступае супарць вайны Расеі ва Ўкраіне, вядзе свой ютуб-канал.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Масква можа атруціць Лукашэнку». Марк Фейгін — пра сыход дыктатара і хаос у Менску, якому паспрыяюць Захад, Украіна і полк Каліноўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакату Фейгіну, які абараняе ўкраінцаў, забаронены выезд з Расеі