На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся пажар. Як паведамляе Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, «назіралася задымленьне з помпавай камбінаванай устаноўкі гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў». Паводле МНС, пажар быў ліквідаваны ў 15.56, пацярпелых няма.
Раней дзяржаўнае выданьне «Гомельская праўда» пісала, што комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў каштуе каля паўтара мільярда даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: работнікаў Мазырскага НПЗ жорстка затрымалі за словы «Слава Ўкраіне» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія нафтапрадукты могуць страціць расейскі рынак. У Расеі патлумачылі, чаму