Ужо сёньня: Дзень народзінаў Адама Бабарэкі і Валянціна Стэфановіча

Адам Бабарэка

Падзеі 14 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці.

Дзень у гісторыі

1066 — адбылася бітва пры Гастынгсе — першая і апошняя значная спроба процістаяньня нармандзкай заваёве Англіі.

1529 — скончылася аблога туркамі Вены. Турэцкая армія сышла ад гарадзкіх муроў ні з чым.

1773 — у Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў сьвеце міністэрства адукацыі.

1806 — бітва пры Ене і Аўэрштаце, разгром Напалеонам войска Прусіі, які прывёў да выхаду Прусіі з вайны.

1851 — у Лёндане заснаванае адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце Reuters.

1921 — у Кіеве пачаў працу першы Ўсеўкраінскі сабор украінскай аўтакефальнай царквы.

1942 — нацысты зьнішчылі Кобрынскае гета.

1947 — амэрыканскі пілёт Чарлз Егер упершыню пераадолеў гукавы бар’ер.

1953 — з канвэера Менскага трактарнага заводу сышоў першы трактар «Беларусь».

1962 — амэрыканскі самалёт-выведнік выявіў на Кубе савецкія ракеты, пачатак Карыбскага крызісу.

1964 — пленум ЦК КПСС зьняў з пасады першага сакратара ЦК Мікіту Хрушчова і абраў на ягонае месца Леаніда Брэжнева.

1981 Хосьні Мубарака абралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.

2009 — у Беларусі прайшоў перапіс насельніцтва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перапіс: вёскі зьнікаюць, беларусы выміраюць

У гэты дзень нарадзіліся

1790 Станіслаў Шумскі, мэмуарыст, удзельнік напалеонаўскага паходу і паўстаньня 1831 году, вязень расейскіх турмаў. Пахаваны ў Вільні на Росах.

1838 Міхаіл Радзевіч, літаратар і пэдагог.


1890 Дуайт Эйзэнгаўэр, 34-ы прэзыдэнт ЗША, камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.

Дуайт Эйзэнгаўэр


1898Яўхім Кіпель, навуковец, палітык, вязень ГУЛАГу, дзяяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША

Яўхім Кіпель

1899 Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша».

Адам Бабарэка — студэнт Менскай духоўнай сэмінарыі, 1915 г. (Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва)

1903 Лявон Рыдлеўскі, беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1903 Сямён Косбэрг, савецкі канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў. Пад ягоным кіраўніцтвам створана сэрыя вадкасных ракетных рухавікоў, якія выводзілі ў космас касьмічныя караблі, спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі. Яго імем названыя вуліца ў Слуцку і кратэр на Месяцы.

1915Усевалад Краўчанка, беларускі пісьменьнік, загадкава загінуў у Францыі ў 1961 годзе.

Усевалад Краўчанка

1940Кліф Рычард, брытанскі сьпявак.

1943Гары Паганяйла, беларускі адвакат і праваабаронца.

Гары Паганяйла

1946 Дэн Маккафэрці, заснавальнік і вакаліст рок-гурту «Nazareth».

1973Анжаліка Борыс, польская грамадзкая дзяячка Беларусі.

Анжаліка Борыс

1972Валянцін Стэфановіч, беларускі праваабаронца, палітычны вязень.

Палітвязень, праваабаронца Валянцін Стэфановіч разам зь сям'ёй

У памяці

1846Красьцьян Буткевіч, вядучы артыст балету прыгоннага тэатру Зорыча ў Шклове.

2004 Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.

Іван Шамякін, 1971 г. Фота Ўладзімера Крука