Беларускі гурт J:Морс, які пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне знаходзіцца ў эміграцыі, прадставіў новую песьню «Сьвятло» аб тым, як не страціць надзею ў цяперашніх умовах.
Кліп зь песьняй ужо зьявіўся на YouTube-канале гурту.
Аўтар тэксту і музыкі Ўладзімер Пугач. У песьні ёсьць радкі:
Не забыцца б, хто мы,
Не згубіць надзею,
Не забыцца б, хто мы...
Дзе мы,
Там і сьвятло.
У 2021 годзе J:Морс трапіў у чорны сьпіс выканаўцаў, якім фактычна забаранілі выступаць у Беларусі. У 2022-м пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, якую разьвязала Расея пры падтрымцы Лукашэнкі, гурт зьехаў зь Беларусі і дае канцэрты за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Афіцыйная культура — гэта культура-імпатэнт, якая ніякіх сэнсаў не прадукуе». Чым дзяржава можа замяніць рэпрэсаваных музыкаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад Лукашэнкі цяпер ня так шмат залежыць». Вялікая размова з Уладзімерам Пугачам з J:Морс