Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Затрыманьні ў Слоніме
Паводле інфармацыі @Grodno_grab, 12 кастрычніка супрацоўнікі АМАПу ў Слоніме затрымалі Руслана і Цімура Лагуцікаў. Прычына затрыманьня пакуль невядомыя.
Руслан Лагуцік працуе кіроўцам дальнабойнікам, ён мае ўласны YouTube-канал Engine BLR, на які падпісаныя амаль 30 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці судзяць грамадзянку Ўкраіны за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе