Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці судзяць грамадзянку Ўкраіны за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе


Берасьцейскі абласны суд, архіўнае фота
Берасьцейскі абласны суд, архіўнае фота

Жанчыну вінавацяць, што яна адправіла ў СМІ два відэа расейскай вайсковай тэхнікі, за што яе абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Ёй пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

11 кастрычніка 2023 года Берасьцейскі абласны суд пачаў разглядаць крымінальную справу супраць Кацярыны Бруханавай, грамадзянкі Ўкраіны, родам з горада Херсону, піша «Берасьцейская Вясна».

Паводле праваабаронцаў, яна адвучылася ў Кітаі, скончыла там унівэрсытэт у 2015 годзе, а ў 2016 годзе пераехала ў Беларусь. У Беларусі працавала перакладчыцай з кітайскай. На гэты момант Кацярыне 29 гадоў.

25 ліпеня 2023 года Бруханаву затрымалі пры пераходзе беларускай мяжы. Ад яе запатрабавалі на праверку тэлефон, яна дала яго разам з паролямі. Беларускія сілавікі знайшлі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла два відэа ў чат-бот рэдакцыі выданьня «Зеркало». На відэа было перамяшчэньне расейскай вайсковай тэхнікі пад Менскам, якое яна зьняла.

За гэтыя два відэа дзяўчыну затрымалі, зьмясцілі ў СІЗА. Ёй выставілі абвінавачаньні паводле ч. 1 арт.361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці), паколькі беларускія ўлады лічаць незалежнае СМІ «Зеркало» так званым «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Кацярына на судзе свае дзеяньні тлумачыла тым, што спалохалася і раззлавалася, калі ўбачыла шмат тэхнікі з літарамі «Z» і «V». Яна расказала, што ў яе на радзіме гэтыя знакі лічацца варожымі. А ў СМІ адправіла таму, што хацела даведацца, што адбываецца, бо нідзе пра рух такой тэхнікі не пісалі.

На судзе ролю пракурора выконваў Аляксандр Бацюшка, вядомы па многіх іншых палітычных справах, у тым ліку прадстаўляў абвінавачаньне на судзе над расейскай грамадзянкай Ірынай Вікхольм, якой прысудзілі калёнію.

Пракурор Бацюшка запатрабаваў для Бруханавай 2 гады 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму.

Судзьдзя Андрэй Сіз мае абвесьціць прысуд 13 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG