Паводле консула Беларусі ў Ізраілі Станіслава Венцэля, якога цытуе БелТА, існуе папярэдняя дамоўленасьць з расейскімі дыпляматамі, што беларускія грамадзяне будуць эвакуаваныя з сэктару Газа тым жа самым рэйсам, што і расейскія.
Венцэль сказаў, што гаворка ідзе пра дзясяткі беларускіх грамадзянаў, пераважна гэта жанчыны і дзеці.
Аднак калі адбудзецца эвакуацыя, дыплямат не паведаміў, спаслаўшыся на тое, што «сытуацыя вельмі няпростая» і што «непасрэднае прыбыцьцё на гэтую тэрыторыю (сэктар Газа) практычна немагчыма».
З раніцы 7 кастрычніка палестынская групоўка ХАМАС, якая кантралюе сэктар Газа, канцэнтравана абстрэльвае Ізраіль, ізраільская армія наносіць авіяудары ў адказ па сэктары Газа. У Ізраілі аб’явілі стан вайны і ўвялі надзвычайнае становішча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму прапагандысты ў Менску ўзрадаваліся нападу ХАМАС на Ізраіль ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На музычным фэстывалі ў Ізраілі загінулі ня менш за 260 чалавек. Як гэта было