Тэгеран ня ўдзельнічаў у нападзе групоўкі ХАМАС на Ізраіль у выходныя, заявіў найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі, але прывітаў тое, што ён назваў «непапраўнай» паразай Ізраілю ў войску і выведцы.
«Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сіянісцкі рэжым», — сказаў Хамэнэі, які быў у палестынскім шаліку, у сваёй першай тэлевізійнай прамове пасьля нападу, піша Reuters.
«У гэтай катастрофе вінаватыя дзеяньні сіянісцкага рэжыму», — сказаў Хамэнэі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь і Іран заплянавалі рост узаемнага таваразвароту ў чатыры разыІзраіль доўгі час абвінавачваў духоўных кіраўнікоў Ірану ў распальваньні гвалту шляхам пастаўкі зброі ХАМАС. Тэгеран, які не прызнае дзяржаву Ізраіль, заяўляе, што аказвае маральную і фінансавую падтрымку групоўцы, якая кантралюе сэктар Газа.
Падтрымка палестынцаў была апірышчам Ісламскай Рэспублікі з часоў рэвалюцыі 1979 году.
Ізраільскія тэлеканалы паведамілі, што колькасьць загінулых у выніку нападу ХАМАС вырасла да 900 чалавек, прынамсі 2600 атрымалі раненьні. Міністэрства аховы здароўя Газы паведаміла, што прынамсі 687 палестынцаў забітыя і 3726 параненыя ў выніку ізраільскіх авіяўдараў па заблякаваным анкляве з суботы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ХАМАС здолеў нанесьці раптоўны ўдар і як адкажа Ізраіль. Тлумачыць экспэрт