Дата дня
10 кастрычніка 1939 году была падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць.
Таксама ў гэты дзень
1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.
2006 – пачала працу сацыяльная сетка «ЎКантакце».
2007 – брытанскі гурт Radiohead апублікаваў у інтэрнэце альбом «In Rainbows». Упершыню ў гісторыі музычны альбом можна было спампаваць за грошы, прычым суму плацяжу кожны чалавек вызначаў самастойна.
2015 – адбыўся тэракт у турэцкай Анкары. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 102 чалавекі.
У гэты дзень нарадзіліся
1796 — Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.
1813 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.
1930 — Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.
1957 — Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.
У памяці
1640 — памёр Мікалай Трызна, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1783 — памёр Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока.
1833 — памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.
1938— у ГУЛагу памёр Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Бабарэка распрацоўваў пытаньні літаратуразнаўства і эстэтыкі, дасьледаваў літаратурны працэс. Шэраг працаў прысьвяціў творчасьці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменьнікаў.