Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы прысудзілі за вывучэньне становішча жанчын на рынку працы

Клаўдыя Голдын, архіўнае фота

Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы 2023 года атрымала амэрыканская эканамістка Клаўдыя Голдын за дасьледаваньні становішча жанчын на рынку працы.

Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы 2023 года атрымала амэрыканская эканамістка Клаўдыя Голдын за дасьледаваньні становішча жанчын на рынку працы. Пра гэта паведамляе Нобэлеўскі камітэт.

Голдын сабрала зьвесткі больш як за 200 гадоў, каб прадэманстраваць, як і чаму зьмяніліся гендэрныя адрозьненьні ў даходах і ўзроўні занятасьці насельніцтва. Сярод іншага, яе дасьледаваньні тлумачаць прычыны гендэрнага разрыву, які захоўваецца на рынку працы.

Таксама Голдын паказала, што доступ да супрацьзачаткавых таблетак адыграў важную ролю на рынку працы, даўшы жанчынам больш магчымасьцяў для пабудовы кар’еры.

  • Прэмію ў галіне эканомікі памяці Альфрэда Нобэля заснаваў Цэнтральны банк Швэцыі ў 1968 годзе.
  • Нобэлеўскія ляўрэаты атрымліваюць залаты мэдаль, імянны дыплём і грашовую прэмію.
  • Сёлета яна складае 11 мільёнаў шведзкіх крон, ці каля 994 тысяч даляраў ЗША. Узнагароду могуць падзяліць да трох чалавек, а прэмія міру можа прысуджацца групам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Осла абвясьцілі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі міру. Яна ў няволі, як і леташні ляўрэат Бяляцкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перакладчык набэліста Юна Фосэ на беларускую: «Ён уводзіць чытача ў стан эстэтычнага ачмурэньня і трансу»