8 кастрычніка беларусы Беластоку зладзілі акцыю супраць «пашпартнага» ўказу № 278. Удзельнікі разгарнулі нацыянальныя сьцягі, а таксама плякаты «Праграма „Дарога дадому“ ў канцлягер Беларусь 2023», «40 тысяч чалавек падвергліся рэпрэсіям, пабіцьцю, катаваньням», «12 чалавек забітыя за палітычныя погляды», «1709 палітвязьняў у Беларусі», «Беларусы вярнуцца дадому, калі дыктатар Лукашэнка сядзе ў турму» і іншыя.
Беларусы Беластоку зьбірае дадзеныя па наступствах «пашпартнага» ўказу для суайчыньнікаў у Польшчы, каб пазьней перадаць зьвесткі прадстаўнікам польскіх уладаў.
На акцыі выступіў дэпутат польскага Сэйму Робэрт Тышкевіч, які абяцаў дапамагчы беларусам у Польшчы выпрацаваць спосабы рашэньня такіх праблем.
Удзельнікі акцыі ўзгадалі пра першую акцыю пэнсіянэраў у 2020 годзе і на знак салідарнасьці павесілі на плоце насупраць кансуляту Беларусі партрэты зьняволеных у Беларусі людзей пажылога веку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне і Нарвэгіі распавялі, як будуць разглядаць заявы беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стрыжак: пачалі затрымліваць беларусаў, якія вярнуліся ў краіну па новы пашпарт