Заява была зроблена пасьля таго, як у суботу высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі паведаміў, што перамовы на высокім узроўні паміж амэрыканскімі і ізраільскімі афіцыйнымі асобамі аб ваеннай дапамозе ўжо вядуцца.
Раніцай у нядзелю Байдэн і віцэ-прэзыдэнт Камала Харыс былі праінфармаваныя супрацоўнікамі органаў нацыянальнай бясьпекі аб сытуацыі ў Ізраілі і будуць працягваць атрымліваць інфармацыю па меры яе паступленьня, гаворыцца ў паведамленьні Белага дома.
Прадстаўнікі Белага дома таксама будуць падтрымліваць кантакты з ізраільцянамі і «калегамі па ўсім рэгіёне», адзначаецца ў дакумэнце.
Байдэн паразмаўляў па тэлефоне з прэм’ер-міністрам Ізраіля Бэніямінам Нэтаньягу, падчас якога запэўніў яго, што ЗША дадуць «дадатковую падтрымку».
У суботу Байдэн выступіў з заявай, у якой абяцаў «цьвёрдую і непахісную» падтрымку Ізраілю пасьля нечаканых нападаў баевікоў ХАМАС, у выніку якіх з ізраільскага боку каля 700 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У большасьці забітых агнястрэльныя раненьні». Беларусы ў Ізраілі расказваюць пра сытуацыю ў краіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту. Тлумачым у 10 пунктах