Наступствы непагадзі найбольш адчувальныя ў Менскай, Гарадзенскай і Віцебскай абласьцях. Найбольш пацярпелі Маладзечанскі, Барысаўскі, Менскі, Глыбоцкі, Полацкі, Наваградзкі, Іўеўскі раёны. У Менскай вобласьці электрычнасьць адключалася больш як у 90 населеных пунктах.
Паводле Мінэнэрга, на працягу дня электразабесьпячэньне было адноўлена ў 340 населеных пунктах. Але на 17.00 перабоі з электрычнасьцю зафіксаваныя яшчэ ў 296 населеных пунктах.
На ліквідацыі наступстваў непагадзі працуе 72 аварыйныя брыгады і 69 адзінак тэхнікі. Працу абцяжарваюць дрэвы і галінкі, якія ўпалі на лініі электраперадачы. У некаторых раёнах вецер перавышаў хуткасьць 25 м/сэк.
У Менску ад падзеньня дрэў пашкоджана 6 аўтамабіляў. Падразьдзяленьні МНС выяжджалі ў сталіцы на расьпілоўку дрэў, зьняцьце банэраў 30 разоў.