«Fitch Ratings адклікала рэйтынгі Беларусі, уключаючы доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта ў замежнай валюце на ўзроўні „RD“ (абмежаваны дэфолт)», — гаворыцца ў заяве агенцтва.
Адкліканьне рэйтынгаў тлумачыцца адсутнасьцю дастатковага ўдзелу Беларусі ў рэйтынгавым працэсе, а таксама адсутнасьцю іншых крыніц для адэкватнай праверкі ключавых крэдытных фактараў, уключаючы падаткова-бюджэтную палітыку і палітыку кіраваньня доўгам, што абмяжоўвае здольнасьць Fitch Ratings правяраць фактычныя элемэнты, неабходныя для вызначэньня рэйтынгу.
Раней іншае буйное рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings прыпыніла дзеяньне рэйтынгаў Беларусі, таксама патлумачыўшы сваё рашэньне недахопам інфармацыі.
Летась абодва агенцтвы панізілі рэйтынг Беларусі да абмежаванага дэфолту пасьля таго, як беларускі ўрад прыняў рашэньне рабіць выплаты па эўрааблігацыях у беларускіх рублях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буйное міжнароднае агенцтва S&P Global Ratings прыпыніла рэйтынгі Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агенцтва Moody’s панізіла крэдытны рэйтынг Беларусі і прагназуе значную страту інвэстараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэхналягічнае разьвіцьцё Беларусі паставілі на паўзу». Эканамістка пра санкцыі і ад’езд спэцыялістаў