«Мы не жадаем, каб палякі лічылі нас чужымі людзьмі, ворагамі. Мы ніколі ня ставілі сваёй мэтай нават не ваяваць — абвастраць з палякамі адносіны. Нам гэта не патрэбна. Жадаю, каб палякі ня думалі, што тут жывуць іх ворагі. Мы былі добрымі для іх суседзямі і будзем», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
У кантэксьце блізкіх польскіх выбараў і ўплыву іх вынікаў на адносіны з Масквой і Менскам Лукашэнка сказаў:
«Не хачу ўмешвацца ў іх выбары, але хачу, каб палякі ня думалі, што тут жывуць іхныя ворагі. Мы былі добрымі для іх суседзямі і будзем».
«Надзея заўсёды ёсьць. Гэтыя зразумела, як сябе паводзяць і будуць паводзіць, а як будуць паводзіць тыя — надзея нейкая ёсьць, што яны ўсё ж такі галаву ў рукі возьмуць і будуць працаваць на тое, каб наладзіць адносіны. Дарэчы, такой пазыцыі прытрымліваюцца і дыпляматы Польшчы, і ў тым ліку якія працуюць у нас. Яны, трэба аддаць ім належнае, малайцы, разумеюць, што адбываецца. Але таксама — рукі апусьцілі, чакаюць выбараў і кажуць: „Калі новыя сілы прыйдуць да ўлады, то ёсьць надзея, што будзе нейкая перазагрузка“. На гэта можна спадзявацца. Але вы ж бачыце: мы ні на што не спадзяёмся, мы па максымуме рыхтуемся да горшага варыянта. Рыхтуйся да горшага, будзе лепшае — добра», — сказаў беларускі палітык.
Пры гэтым ён не назваў імёнаў польскіх дыпляматаў з такой пазыцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская расказала ў Варшаве, чаму Беларусь застаецца слабым зьвяном для імпэрскага праекту ПуцінаРаней міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі выступіў з заявай наконт тэрмінаў адкрыцьця памежнага пераходу «Баброўнікі» на мяжы зь Беларусьсю.
Паводле яго слоў, гэта адбудзецца ў выпадку вызваленьня з турмы журналіста, прадстаўніка польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута.
Міністар дадаў, што «беларускаму боку высланы выразны сыгнал» у гэтым пытаньні.
Абвастрэньне адносін паміж Польшчай і Беларусьсю
Пасьля абвяшчэньня 8 лютага прысуду актывісту польскай меншасьці журналісту Анджэю Пачобуту пачалося абвастрэньне адносінаў паміж краінамі. Польшча прыпыніла працу пункту пропуску «Баброўнікі» з 10 лютага. Апрача таго, Польшча з 21 лютага абмежавала рух беларускіх грузавых аўтамабіляў праз памежны пераход Кукурыкі — Казловічы.
Менск у адказ выслаў зь Беларусі афіцэра сувязі польскай памежнай аховы і двух супрацоўнікаў польскага консульства ў Горадні. Польшча выслала беларускага аташэ ў пытаньнях абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што беларусам трэба ведаць пра выбары ў Польшчы і навошта ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі генэрал: Пакуль Пуцін будзе кантраляваць Лукашэнку, ніякія санкцыі і эмбарга не дадуць плёну