Ціханоўская заклікала Бурэля прызначыць адмысловага пасланьніка ЭЗ па Беларусі

Сьвятлана Ціханоўская і Жузэп Бурэль, Брусэль, 21 верасьня 2020

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Жузэпа Бурэля прызначыць адмысловага пасланьніка ЭЗ па Беларусі.

Сустрэча Ціханоўскай з Бурэлям прайшла 5 кастрычніка на палях саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Гранадзе (Гішпанія). Пра гэта паведаміла прэсавая служба палітыка Ціханоўскай.

Бурэль запрасіў Ціханоўскую выступіць перад міністрамі замежных справаў краінаў ЭЗ на тэму стратэгіі Эўрапейскай супольнасьці ў дачыненьні да Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская расказала ў Варшаве, чаму Беларусь застаецца слабым зьвяном для імпэрскага праекту Пуціна

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася наступная сэсія кансультатыўнай групы ЭЗ-Беларусь, якая чакаецца ў сьнежні ў Бруселі.

Камэнтуючы вынікі перамоваў, Ціханоўская адзначыла, што палітыкі Эўразьвязу «адрозьніваюць рэжым і беларускі народ» і заявіла пра неабходнасьць распрацоўкі ўсеабдымнай стратэгіі супрацоўніцтва ЭЗ зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.