Суд у Берасьці за камэнтары ў сацсетках
У судзе Маскоўскага раёна Берасьня 5 кастрычніка пачынаецца суд над 45-гадовым майстрам цеплавых сетак Аляксандрам Доўгалем, піша «Вясна».
Яго абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Аляксандра Доўгаля затрымалі за камэнтары ў сацыяльных сетках у красавіку і да суда зьмясьцілі ў СІЗА №7 Берасьця.
Судовае пасяджэньне вядзе Марына Скалковіч, вядомая шматлікімі прысудамі па «справе карагодаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста з Гомля Толчына зьмясьцілі ў сьледчы ізалятарІлью Двойрына, які абліў фарбай аўтамабіль зь літарай «Z», арыштавалі зноў
Жыхара Наваполацка Ільлю Двойрына, якога нядаўна асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z», затрымалі ізноў.
Праваабаронцам вядома, што затрыманьне адбылося 4 кастрычніка па месцы працы Двойрына. У той жа дзень на мужчыну склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. У выніку суд пастанавіў арыштаваць яго на 15 дзён. Артыкул, па якім абвінавацілі Ільлю, пакуль невядомы.
Раней, 28 верасьня, суд гораду Наваполацку пастанавіў пакараць Двойрына пазбаўленьнем волі тэрмінам на адзін год умоўна.
Справу разглядаў судзьдзя Віталь Лапко.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 кастрычніка: ГУБАЗіК затрымаў блогера Лінскага; 20 гадзін грамадзкіх работ за лайк у Instagram Радыё СвабодаУ Гомлі асудзілі прадпрымальніка паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў
Гомельскі абласны суд 2 кастрычніка вынес прысуд у крымінальнай справе мясцовага прадпрымальніка Валянціна Штэрмера. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Аабраза прэзыдэнта»), ч. 3 арт. 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім») і ч. 1 арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або звады»).
Справу ў закрытым рэжыме разглядаў судзьдзя Сяргей Багінскі.
Палітзьняволенага Валянціна Штэрмера паводле праўладных тэлеграм-каналаў затрымалі 9 чэрвеня 2023 за «восем камэнтароў на тэму расейскай агрэсіі з абразамі грамадзян Расеі», чым ён нібыта «паспрабаваў распаліць нацыянальную варожасьць». Таксама паведамляецца аб пакінутых абразах у дачыненні да Лукашэнкі.
Да арышту Валянцін Штэрмер зьяўляўся дырэктарам ТАА «Авангардбізнэсрэсурс», быў заснавальнікам камэрцыйных фірмаў у Расеі.
Суд прызнаў Штэрмера вінаватым ва ўваходжаньні ў склад экстрэмісцкага фармаваньня ў мэтах зьдзяйсьненьня злачынства экстрэмісцкай накіраванасьці і прысудзіў яму 3 гады зьняволеньня.
Таксама Штэрмера абвінавацілі ў наўмысных дзеяньнях, накіраваных на ўзбуджэньне нацыянальнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасьці, і на падставе ч. 1 арт. 130 КК яму прызначылі пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 4 гады.
Ён жа прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі і на падставе ч. 1 арт. 368 КК яму прысудзілі пазбаўленьне волі на тэрмін 2 гады.
Шляхам частковага складаньня, канчаткова суд прызначыў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 5 гадоў з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 кастрычніка: ГУБАЗіК затрымаў трактарыста за вымпел з ПагоняйУ Воршы на працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Bild»
Затрыманага завуць Сяргей, ён былы супрацоўнік міліцыі, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю».
Затрыманьне адбылося 3 кастрычніка, ахоўніка забралі з працоўнага месца.
Паводле праваабаронцаў, на яго склалі адразу некалькі пратаколаў адміністрацыйных правапарушэньняў за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы.
Паведамляецца, што ў тэлефоне мужчыны знайшлі 5 падпісак і за кожную з іх склалі асобны пратакол. Пакуль вядома, што Сяргей арыштаваны на 10 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 верасьня: Жыхарку Баранавіцкага раёна асудзілі за абразу Лукашэнкі