Чэмпіянат сьвету па футболе 2030 году пройдзе ў Гішпаніі, Партугаліі і Марока. Але будуць і матчы ў Паўднёвай Амэрыцы

Чэмпіянат сьвету 2030 году пройдзе на трох кантынэнтах, пасьля таго як Марока, Партугалія і Гішпанія выйгралі спаборніцтва за разьмяшчэньне турніру з 48 камандамі. Уругвай, Аргентына і Парагвай атрымалі першыя тры матчы.

Такое рашэньне было прынята на віртуальным пасяджэньні рады ФІФА ў сераду, паведамляе The Guardian. Яно павінна быць пацьверджанае ў выніку галасаваньня ўсіх 211 членаў ФІФА ў апошнія месяцы наступнага году.

Гэтая навіна прыйшла пасьля некалькіх месяцаў здагадак наконт верагоднага месца правядзеньня турніру і палітычнай барацьбы паміж кантынэнтальнымі канфэдэрацыямі наконт таго, хто атрымае права выступаць у якасьці гаспадара.

ФІФА імкнецца да ратацыі чэмпіянатаў сьвету паміж канфэдэрацыямі, і хоць супольная заяўка эўрапейскай і афрыканскай канфэдэрацыяў УЭФА/КАФ была фаварытам на 2030 год, Conmebol — паўднёваамэрыканская канфэдэрацыя — не прымала чэмпіянат сьвету з 2014 году і імкнулася адзначыць стагодзьдзе першага чэмпіянату сьвету, які адбыўся ў 1930 годзе ва Ўругваі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зборная Ўкраіны ў пляжным футболе зьнялася з чэмпіянату сьвету, бо ў ім удзельнічае Беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жаночая зборная Гішпаніі адмовілася выступаць да адстаўкі прэзыдэнта гішпанскай фэдэрацыі футбола — ён пацалаваў адну з футбалістак