Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале. Напярэдадні Рамзан Кадыраў заявіў, што падтрымаў прапанову старшыні ўраду рэспублікі Мусьліма Хучыева прызначыць Айшат Кадыраву віцэ-прэмʼеркай па сацыяльным блёку.
«Я падтрымаў прапановы Мусьліма Хучыева. Безумоўна, Айшат Кадырава ўнесла вялікі ўклад у паляпшэньне дзейнасьці рэгіянальнага Мінкульту, назапасіла істотны досьвед працы», — заявіў ён.
Айшат Кадыраву прызначылі міністрам культуры Чачэніі ў кастрычніку 2021 году — тады ёй было 22 гады. Да гэтага яна год займала пасаду першага намесьніка міністра культуры. Санкцыі супраць Айшат Кадыравай увялі ЗША, ЭЗ і Японія.
У верасьні 2023 году стала вядома, што яна атрымала мэдаль расейскага ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені «за заслугі ў разьвіцьці айчыннай культуры і мастацтва, шматгадовую плённую творчую дзейнасьць».
Айшат Кадырава раней таксама была вядомая як кіраўніца моднага дома Firdaws. Прэзэнтацыі калекцый гэтага брэнда праходзілі ў Парыжы, Дубаі і Маскве.
Іншыя дзеці Кадырава таксама займаюць кіроўныя пасады. Дачка Хадзіжат працуе начальніцай дэпартамэнту дашкольнай адукацыі мэрыі Грознага, а яе муж Адам Алханаў займае пасаду віцэ-прэмʼера Чачэніі. Яшчэ адна яго дачка, 20-гадовая Хутмат Кадырава, у сакавіку гэтага году была прызначаная на пасаду куратара ў сфэры аховы здароўя рэспублікі. 18-гадовы сын кіраўніка Чачэніі Ахмат Кадыраў ачольвае чачэнскае аддзяленьне Расейскага руху дзяцей і моладзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На фоне паведамленьняў пра кепскі стан здароўя Кадырава ягоны самалёт зафіксавалі ў Маскве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У зьбітай у Чачэніі журналісткі Мілашынай зафіксавалі 14 пераломаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі «Магатэкс» па даручэньні Кадырыва будзе шыць у Чачэніі форму для расейскіх вайскоўцаў