Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фоне паведамленьняў пра кепскі стан здароўя Кадырава ягоны самалёт зафіксавалі ў Маскве


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Толькі ранкам 18 верасьня стала вядома, што самалёт кіраўніка рэгіёну вярнуўся ў Чачэнію.

Па дадзеных службы, бізнэс-джэт з нумарам RA-73417 прызямліўся ў Маскве 6 і 9 верасьня. Апошні раз ён ляцеў са сталіцы Чачэніі Грознага ў Маскву 15 верасьня і з таго часу ў Чачэнію не вяртаўся.

Выданьне «Вёрстка» зьвярнула ўвагу на рух лайнэра на фоне чутак аб рэзкім пагаршэньні стану здароўя Рамзана Кадырава і яго лячэньні ў Маскоўскай цэнтральнай клінічнай лякарні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Расеі. У сярэдзіне тыдня некалькі чачэнскіх апазыцыйных каналаў без спасылак на крыніцы паведамілі, што Рамзан Кадыраў знаходзіцца ў коме. Удзень 17 верасьня чачэнскі апазыцыянэр і праваабаронца Абубакар Янгулбаеў напісаў, што Кадыраў памёр.

Пацьверджаньняў гэтым паведамленьням няма.

Ранкам 18 верасьня выданьне «Агенство» напісала, што самалёт Кадырава з бартавым нумарам RA-73417 вярнуўся ў Грозны ўвечары 17 верасьня. Але невядома, ці знаходзіўся на борце сам Кадыраў.

17 лістапада ў Telegram-канале Кадырава зьявілася відэа зь яго ўдзелам. На кадрах кіраўнік Чачэніі ідзе па завулку і раіць «усім, хто ня можа адрозьніць праўду ад хлусьні ў інтэрнэце, прагуляцца на сьвежым паветры». Пра стан свайго здароўя Кадыраў нічога ня кажа. Сьцьвярджаецца, што запіс зроблены ў Грозным, але гэта дакладна не ўстаноўлена.

З пачатку году ў СМІ пэрыядычна публікуюцца чуткі пра тое, што 46-гадовы Рамзан Кадыраў цяжка хворы. Журналісты і блогеры зьвярнулі ўвагу на празьмерную азызласьць твару Кадырава, мяркуючы, што гэта можа быць наступствамі лячэньня раку. Адначасова амаль зьніклі з каналаў, набліжаных да Кадырава, відэа зь ягонымі спартовымі трэнаваньнямі, чаго было ўдосталь раней.

Сам Кадыраў некалькі разоў абвяргаў інфармацыю аб пагаршэньні свайго здароўя.

У Чачэніі шмат гадоў адбываюцца пазасудовыя расправы зь нязгоднымі, зьнікаюць людзі. Шмат чачэнцаў, адчуваючы небясьпеку, вымушаныя былі пакінуць свае дамы і пераехаць за мяжу. Гэта наступная хваля эміграцыі з рэспублікі, папярэдняя была зьвязаная з войнамі за незалежнасьць, якія Чачэнія вяла ў 90-х гадах.

Тады стаць незалежнай надоўга Чачэніі не ўдалося, нягледзячы на перамогу ў першай вайне, невялікая памерамі рэспубліка прайграла наступную вайну багатай рэсурсамі і зброяй Расеі, а прэзыдэнтам вернутай у Расею Чачэніі стаў бацька Рамзана Кадырава — Ахмат Кадыраў, які на пачатку баявых дзеяньняў змагаўся за незалежнасьць, а затым перайшоў на бок Масквы.

Пасьля таго як Ахмата Кадырава ўзарвалі на стадыёне, кіраўніком Чачэніі як расейскага рэгіёну стаў ягоны сын Рамзан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG